Петыцыі дэмакратычнай Беларусі

Папулярныя тэмы
Зварот.Онлайн (1)
Адрасат: Да нашых карыстальнікаў
Ад стваральнікаў сайту
Шаноўныя сябры. Вельмі радыя вас бачыць! Мы невялікая група беларускіх айцішнікаў за мяжой, стварылі для вас гэты сайт. Яго функцыя - напісанне зваротаў у адрас органаў і груп дэмакратычнай супольнасці. Напрыклад, да чальцоў Каардынацыйнай Рады, у Офіс Святланы Ціханоўскай, да розных груп грамадзянскай супольнасці за мяжой, да мясцовых структур беларускай дыяспары. Мы пражываем гістарычны момант, калі фармуецца палітычная сістэма нашай нацыі. Праводзяцца выбары, ствараюцца новыя структуры, прымаюцца рашэнні. Мы верым, што часткай гэтай сістэмы павінны быць і галасы простых беларусаў і беларусак, лічым гэта важным. Будзем радыя бачыць вашыя петыцыі, а таксама паспрабуем дапамагаць з іх прасоўваннем. Таму, калі ласка, пішыце. Пакуль што сайт прасценькі, але бачачы вашу актыўнасць, запатрабаванасць з боку грамадства, мы будзем яго развіваць і дапрацоўваць.  Калі патрэбна, можаце звязацца з камандай сайту праз чат-бот альбо электронную пошту. Таксама будзем удзячныя калі раскажаце сваім сябрам і знаёмым пра гэты сайт, каб яны ведалі пра такую магчымасць.