Петыцыі дэмакратычнай Беларусі
Адрасаты: Святлана Ціханоўская, Каардынацыйная Рада Беларусі
Петыцыя аб неабходнасці павышэння празрыстасці і падсправаздачнасці ў выкарыстанні грантавых сродкаў
Паважаныя Святлана Ціханоўская і чальцы Каардынацыйнай Рады,
Мы, ніжэйпадпісаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы дэмакратычнай супольнасці, звяртаемся да вас з настойлівай просьбай звярнуць увагу на праблему празрыстасці і падсправаздачнасці ў размеркаванні і выкарыстанні сродкаў міжнароднай фінансавай дапамогі.
Навіна ў ТГ-канале АПК: 30 мільёнаў еўра для беларусаў ад ЕЗ
Навіна ў ТГ-канале АПК: 30 мільёнаў даляраў для беларусаў ад ЗША
Інфармацыя аб так званай "замежнай падтрымцы" і "замежных грантах" часта паступае фрагментарна, выклікаючы недаўменне і падазрэнні, ствараючы адчуванне закрытасці працэсу, нараджаючы недавер. Часам грамадскасці становіцца вядома аб велізарных сумах, якія трацяцца на праекты з сумнеўнай эфектыўнасцю, і гэта выклікае абурэнне.
Беларускае грамадства павінна быць не проста аб'ектам уздзеяння, але і актыўным удзельнікам працэсу! Мы хочам ведаць, як выкарыстоўваюцца сродкі, выдаткаваныя для нашай падтрымкі!
Мы прапануем наступныя меры:
1. Увядзенне нормаў празрыстасці - распрацаваць і ўкараніць выразныя нормы і стандарты па празрыстасці выкарыстання сродкаў міжнароднай фінансавай дапамогі, уключаючы справаздачнасць фондаў, якія размяркоўваюць сродкі і ствараюць гранты, перад беларускім грамадствам.
2. Стварэнне службы па агрэгацыі дадзеных - заснаваць службу, якая будзе збіраць і публікаваць дадзеныя аб выкарыстанні сродкаў міжнароднай фінансавай дапамогі ў зручнай для прагляду форме. Гэтая інфармацыя павінна быць даступная кожнаму беларусу і беларусцы праз інтэрнэт.
Мы ўпэўненыя, што рэалізацыя гэтых мер дапаможа павысіць давер да дэмакратычных інстытутаў і забяспечыць больш празрыстае выкарыстанне сродкаў міжнароднай фінансавай дапамогі.
Просім вас разгледзець нашы прапановы і прыняць неабходныя меры для іх рэалізацыі.
З павагай,
Адрасат: Да нашых карыстальнікаў
Ад стваральнікаў сайту
Шаноўныя сябры. Вельмі радыя вас бачыць!
Мы невялікая група беларускіх айцішнікаў за мяжой, стварылі для вас гэты сайт. Яго функцыя - напісанне зваротаў у адрас органаў і груп дэмакратычнай супольнасці. Напрыклад, да чальцоў Каардынацыйнай Рады, у Офіс Святланы Ціханоўскай, да розных груп грамадзянскай супольнасці за мяжой, да мясцовых структур беларускай дыяспары.
Мы пражываем гістарычны момант, калі фармуецца палітычная сістэма нашай нацыі. Праводзяцца выбары, ствараюцца новыя структуры, прымаюцца рашэнні. Мы верым, што часткай гэтай сістэмы павінны быць і галасы простых беларусаў і беларусак, лічым гэта важным.
Будзем радыя бачыць вашыя петыцыі, а таксама паспрабуем дапамагаць з іх прасоўваннем. Таму, калі ласка, пішыце. Пакуль што сайт прасценькі, але бачачы вашу актыўнасць, запатрабаванасць з боку грамадства, мы будзем яго развіваць і дапрацоўваць.
Калі патрэбна, можаце звязацца з камандай сайту праз чат-бот альбо электронную пошту.
Таксама будзем удзячныя калі раскажаце сваім сябрам і знаёмым пра гэты сайт, каб яны ведалі пра такую магчымасць.