Петыцыя аб неабходнасці павышэння празрыстасці і падсправаздачнасці ў выкарыстанні грантавых сродкаў
Адрасаты петыцыі
Змест звароту
Паважаныя Святлана Ціханоўская і чальцы Каардынацыйнай Рады,
Мы, ніжэйпадпісаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы дэмакратычнай супольнасці, звяртаемся да вас з настойлівай просьбай звярнуць увагу на праблему празрыстасці і падсправаздачнасці ў размеркаванні і выкарыстанні сродкаў міжнароднай фінансавай дапамогі.
Навіна ў ТГ-канале АПК: 30 мільёнаў еўра для беларусаў ад ЕЗ
Навіна ў ТГ-канале АПК: 30 мільёнаў даляраў для беларусаў ад ЗША
Інфармацыя аб так званай "замежнай падтрымцы" і "замежных грантах" часта паступае фрагментарна, выклікаючы недаўменне і падазрэнні, ствараючы адчуванне закрытасці працэсу, нараджаючы недавер. Часам грамадскасці становіцца вядома аб велізарных сумах, якія трацяцца на праекты з сумнеўнай эфектыўнасцю, і гэта выклікае абурэнне.
Беларускае грамадства павінна быць не проста аб'ектам уздзеяння, але і актыўным удзельнікам працэсу! Мы хочам ведаць, як выкарыстоўваюцца сродкі, выдаткаваныя для нашай падтрымкі!
Мы прапануем наступныя меры:
1. Увядзенне нормаў празрыстасці - распрацаваць і ўкараніць выразныя нормы і стандарты па празрыстасці выкарыстання сродкаў міжнароднай фінансавай дапамогі, уключаючы справаздачнасць фондаў, якія размяркоўваюць сродкі і ствараюць гранты, перад беларускім грамадствам.
2. Стварэнне службы па агрэгацыі дадзеных - заснаваць службу, якая будзе збіраць і публікаваць дадзеныя аб выкарыстанні сродкаў міжнароднай фінансавай дапамогі ў зручнай для прагляду форме. Гэтая інфармацыя павінна быць даступная кожнаму беларусу і беларусцы праз інтэрнэт.
Мы ўпэўненыя, што рэалізацыя гэтых мер дапаможа павысіць давер да дэмакратычных інстытутаў і забяспечыць больш празрыстае выкарыстанне сродкаў міжнароднай фінансавай дапамогі.
Просім вас разгледзець нашы прапановы і прыняць неабходныя меры для іх рэалізацыі.
З павагай,