Пра гэты сайт

Ідэалы гуманізму, грамадзянскай салідарнасці і любові да свайго народу, а таксама агульная мэта вызвалення, аб'ядноўваюць велізарную грамаду беларусаў і беларусак па ўсяму свеце, дазваляючы казаць пра існаванне беларускай дэмакратычный супольнасці, альбо пра дэ-факта існаванне беларускага дэмакратычнага руху, улічваючы што мы вядзем мэтанакіраваную дзейнасць.

Сумесная дзейнасць патрабуе цывілізаванай, арганізаванай, зручнай камунікацыі паміж удзельнікамі руху, якімі з'яўляюцца прыватныя асобы, групы маленькія і буйныя, арганізацыі, партыі і гэтак далей. Петыцыі гэта адзін з такіх сродкаў камунікацыі.

Гэты сайт - пляцоўка для напісання і прасоўвання электронных петыцый. Ён створаны адмыслова для ўдзельнікаў і ўдзельніц беларускага дэмакратычнага руху, каб кожная і кожны мелі магчымасць скарыстацца сваім правам публічна выказаць свае прапановы, прыцягнуць увагу да праблем, знайсці падтрымку, каб мелі шанец быць пачутымі.

Тэхнічна тэмы, стваральнікі і адрасаты петыцый могуць быць якімі заўгодна. Але пляцоўка задумана менавіта як месца для ўнутранай камунікацыі паміж суб'ектамі дэмакратычнага руху. То бок гэта месца дзе вы можаце публічна звярнуцца, напрыклад, да Офісу Святланы Ціханоўскай, ці Каардынацыйнай Рады, ці да адной з беларускіх суполак, ці проста да ўсёй супольнасці агулам.

Звычайна петыцыі з'яўляўюцца часткай грамадскай кампаніі, якая не абмяжоўваецца адным толькі напісаннем самой петыцыі. На нашым сайце прадугледжана магчымасць пакінуць кантакты вашых сацыяльных сетак, тэлеграм-каналаў. Таксама вы можаце публікаваць навіны вашай кампаніі.

Наяўнасць уласнага сайту дазваляе падладзіць яго з цягам часу менавіта пад патрэбы нашагу руху. Таму, калі ласка, можаце пісаць свае прапановы ў наш тэлеграм-бот зваротнай сувязі, альбо на электронную пошту, не кажучы пра магчымасць звярнуцца да нас праз... петыцыю 😊