Ад стваральнікаў сайту

Адрасаты петыцыі

 Да нашых карыстальнікаў

Змест звароту

Шаноўныя сябры. Вельмі радыя вас бачыць!


Мы невялікая група беларускіх айцішнікаў за мяжой, стварылі для вас гэты сайт. Яго функцыя - напісанне зваротаў у адрас органаў і груп дэмакратычнай супольнасці. Напрыклад, да чальцоў Каардынацыйнай Рады, у Офіс Святланы Ціханоўскай, да розных груп грамадзянскай супольнасці за мяжой, да мясцовых структур беларускай дыяспары.


Мы пражываем гістарычны момант, калі фармуецца палітычная сістэма нашай нацыі. Праводзяцца выбары, ствараюцца новыя структуры, прымаюцца рашэнні. Мы верым, што часткай гэтай сістэмы павінны быць і галасы простых беларусаў і беларусак, лічым гэта важным.


Будзем радыя бачыць вашыя петыцыі, а таксама паспрабуем дапамагаць з іх прасоўваннем. Таму, калі ласка, пішыце. Пакуль што сайт прасценькі, але бачачы вашу актыўнасць, запатрабаванасць з боку грамадства, мы будзем яго развіваць і дапрацоўваць. 


Калі патрэбна, можаце звязацца з камандай сайту праз чат-бот альбо электронную пошту.


Таксама будзем удзячныя калі раскажаце сваім сябрам і знаёмым пра гэты сайт, каб яны ведалі пра такую магчымасць.

Стваральнікі петыцыі

 Каманда Зварот.Онлайн

Кантакты

Тэлеграм-бот зваторнай сувязі https://t.me/zvarot_online_bot

Каментары (2)

avatar Nadzeya Norton - 04/28/2024
Дзякуй вам за такi сайт, вельмi патрэбны менавiта беларускi рэсурс для публiчнай дыскусii нашага грамадства.
04/25/2024
О, дзякуй! Файна, што з’явіўся сайт такі ❤️

Навіны гэтай кампаніі

Рэдагаванне каментароў

Дадалі магчымасць рэдагавання каментароў. 


Рабіць гэта змогуць, канешне, толькі самыя аўтары каментароў. Функцыя будзе даступна толькі нейкі кароткі час пасля напісання першай версіі каментару - каб можна было выпраўляць памылкі.


Можаце паспрабаваць пад гэтай петыцыяй 😊

Сабраныя подпісы

7
Сабрана
1000
Мэта

Падпісаць петыцыю

каб падпісаць петыцыю патрэбна
Аўтарызавацца

Падзяліцеся